UniChrom
UniChrom
runtime=0.0

Дакументацыя

Аналітычныя метады  Сертыфікаты  Дакументы UniChrom  Публікацыі  Бібліятэка Храматаграм  Нашы Ідэі  Спасылкі 

Мемарандум - каб памяталі

Працоўная група, што складае зараз ядро кампаніі "Новыя Аналітычныя Сістэмы", працуе разам пачынаючы з 1990 года. Нашы распрацоўкі з таго часу ўсталяваныя ў шматлікіх месцах па ўсім свеце.
Але ў сувязі з тым, што распрацоўка новых ідэй ёсць з'ява стомная, але прыемная, і адрывацца ад яе нам няма калі, а выкраданне ідэй як з'ява стала амаль нормай на постсавецкай прасторы, мы лічым сваім доўгам паказаць на свае ідэі і распрацоўкі і пазначыць іх прыярытэт.
Мы не збіраемся адстойваць свае правы на ідэі ў судовых інстанцыях, але мы павінны паказаць тыя вобласці, дзе мы былі першымі, і дзе павінен стаяць наш сцяг з надпісам - UniChrom.

Два маркера для выбару фрагмента

UniChrom DOS

Гістарычна першай праграмай для храматаграфічных даследаванняў, якая выкарыстоўвае два маркера (DMT - dual marker technology) была UniChrom 2.0 - DOS версія, распрацаваная ў 1993 году. У прыватнасці, Дзяржаўны Інстытут Метралогіі (тады яшчэ Менскі ЦСМ) захоўвае ў сябе архівы з той пары.

Вядома, выкарыстанне двух маркераў - ідэя, што ляжыць на паверхні, але яна - НАША.

На малюнку паказаны UniChrom версіі 2.20 ад 12 жніўня 1995 года.

Акрамя DOS версіі існавала яшчэ і Windows-3.1 версія, якая была функцыянальна ідэнтычная версіі пад DOS, але не магла вырабляць вымярэнні (проста тады не мелі доследу працы з апаратурай пад Windows).

Такім чынам, ужыванне двух маркераў для ўказання працоўнага фрагмента з'яўляецца нашай ідэяй, і датуецца яна 1992 годам.

Рухомыя восі на графіку

Восі X і Y на графіку атрымалі магчымасць перацягвацца мышкай, калі бачны фрагмент менш поўнага, у UniChrom 3.0 DOS. Гэтая версія працуе з 1996 года на ПА "Нафтан". З тых часоў усё UniChrom маюць нашы рухомыя восі.

Закладкі ў акне храматаграмы

Са з'яўленнем абалонкі хуткай распрацоўкі аплікацый Delphi 1.0 было прынята рашэнне накіраваць высілкі распрацоўкі ў вобласць Windows аплікацый.
UniChrom 4.0 - Win-16 аплікацыя, якая працавала ў Windows 3.1 і Windows 95.

Са з'яўленнем UniChrom 4.0 мы паказалі, як выкарыстоўваць закладкі (Tab Control) для выбару розных паданняў аналітычных дадзеных.

Менавіта такое, паасобнае, паданне розных аспектаў метаду аналізу дазваляе лёгка пераходзіць паміж "Храматаграмай", табліцай "Пікаў", "Метадам" і г.д.

UniChrom Win16

Пласты храматаграм

Спосаб падання аднатыпных храматаграм як набору пластоў (лісцікаў) з'явіўся яшчэ ў DOS UniChrom, але ўпершыню адлюстраванне пластоў адно над адным стала магчымым у UniChrom 4.0 пад Windows. Упершыню ў гэтай праграме з'явіўся навігатар пластоў (на малюнку справа ўнізе), і з тых часоў наша праграма з ім не растаецца. На малюнку копія экрана UniChrom 4.0 узору 1996 года (ён яшчэ ёсць у нас у архівах).

Мы прыдумалі адлюстроўваць пласты адно над адным, і мы прыдумалі перамяшчацца па іх з дапамогай навігатара ў 1996 годзе.