Як загрузіць UniChrom
			  UniChrom tm працуе пад кіраваннем аперацыйных 
				сістэм - Microsoft Windows 9x, NT, 2000, XP, 2003, Vista, 7, 8, Windows-10 ...  
			  Бягучая версія 
				5.0.19.1180 
				. Вы можаце загрузіць UniChrom і паспрабаваць. 
			   У 2005 годзе пачатая распрацоўка UniChrom
			       для Linux. Зараз праект знаходзіцца ў бэта-стане і можа быць загружаны
			       для спробы.  
			  Што новага?
			  UniChrom - жывы прадукт, і ён увесь час мяняецца, каб адпавядаць 
				патрабаванням спажыўцоў і індустрыі. Глядзіце спіс змен 
				у спісе "Што новага ў UniChrom". 
			  Адметныя асаблівасці
			   - UniChrom - сертыфікаваны сродак вымярэння. 
				
 - Шырокі спектр падтрымоўваемага абсталявання дазваляе вам выбраць прыладу для выканання задачы. 
				
 - UniChrom падтрымлівае разнастайныя прыборы ў адзіным стылю. 
				
 - UniChrom дазваляе кіраваць газахраматаграфічнымі комплексамі. 
				
 - UniChrom дазваляе кіраваць вадкаснымі храматографамі.                 
				
 - UniChrom падтрымлівае шэраг храматаграфічных файлавых фарматаў.                 
				
 - UniChrom дазваляе пераўтвараць файлавые фарматы ў пакетным (кансольным
				  рэжыме)				  
 - Блок АЛП LabNet падлучаецца беспасрэдна да дэтэктара храматографа, што дазваляе адмовіцца ад узмацняльнікаў малых токаў, тыпу ИМТ-05 або БИД-36, 39, 45. Унікальная магчымасць падлучэння да любога тыпу храматографа. Аналогаў няма! Дасягаецца дзякуючы наяўнасці ўваходных убудаваных прэцызійных узмацняльнікаў малых токаў і напружанняў. 
 
				  24-бітная рэзалюцыя. 
			   - Пераключэнне 
				  дыяпазонаў адчувальнасці ўбудаваных узмацняльнікаў LabNet 
				  адбываецца аўтаматычна пад кіраваннем мікрапрацэсара, што 
				  дазваляе рэгістраваць канцэнтрацыі кампанентаў сумесі ад 
				  0.00001 % да 100 %. 
			  
 - Падлучэнне да 16 храматографаў да аднаго кампутару 
				  і адначасовая праца з імі. 
			  
 - Неабмежаваная колькасць калібравальных паслядоўнасцяў. 
			  
 - Калібравальная крывая па вылучаным кампаненце (C=αA+β; 
				  C=αA; C=αA2+βB+γ; C=αAβ). 
			  
 - Аўтаматычнае стварэнне складаных рапартаў 
				  сродкамі Microsoft Word, Excel, Internet Explorer 3,4,5, Microsoft 
				  Access і іншых праграмных прадуктаў, якія падтрымліваюць DDE або 
				  OLE. 
			  
 - Візуальнае параўнанне некалькіх храматаграм накладаннем. 
			  
 - Пабудова складаных методык апрацоўкі храматаграм (напрыклад, 
				  дэталёвы вуглевадародны склад 
				  і асноўныя параметры бензінаў) поўнасцю ў аўтаматычным 
			    рэжыме і выдача выніковых рапартаў усталяванай формы.               
			  
 - Перадача жывых дадзеных наўпрост у электронныя табліцы кшталту MS Office
			    Excel ці LibreOffice Calc			    
 - Магчымасць інтэграцыі з інфармацыйнай сістэмай прадпрыемства. 
				  Напрыклад, на Наваполацкім НПЗ і Гарадзенскім ПА «Азот» 
				  дзве 12-канальныя сістэмы Юніхром выдаюць непасрэдна ў завадскую сетку.
				  вынікі аналізу параметраў уваходнай сыравіны і таварнай прадукцыі 
				  па 40 штатным методыкам выканання вымярэнняў (МВВ)
			  
 
			   
			  Метралагічнае забеспячэнне сістэмы 
			  
			   Сістэма Юніхром 97 у 1998 году прайшла ў Дзяржстандарце 
				дзяржаўныя прыёмачныя выпрабаванні і 03.09.98г. занесеная ў Дзяржаўны 
				рэестр сродкаў вымярэнняў пад № РБ 03 09 7202 98 і дапушчаная 
				да ўжывання ў Рэспубліцы Беларусь. У адпаведнасці з Тэхнічнымі 
				ўмовамі ТУ РБ 14597800.001-98 неабходна 1 раз у год праводзіць 
				метралагічную паверку сістэмы Юніхром 97. Паверку сістэмы праводзяць 
				у адпаведнасці з Методыкай паверкі МП 330-97. У якасці тэхнічных 
				сродкаў паверкі сістэмы выкарыстоўваецца генератар 
				тэставых сігналаў адмысловай формы ГТС-1. Прыбор ГТС-1 выдае 
				прэцызійныя гістаграмы току і напругі вызначанай, зададзенай 
				па праграме, формы і амплітуды ў шырокім дынамічным дыяпазоне. 
				Атрымоўваемыя гістаграмы імітуюць рэальныя храматаграмы. Прыборы 
				ГТС-1 прайшлі метралагічную атэстацыю ў Дзяржстандарце, на іх 
				выдадзена Пасведчанне аб метралагічнай атэстацыі №448-6 ад 17.10.98 г. 
				ГТС-1 вырабляюцца фірмай Новыя Аналітычныя Сістэмы. 
			   
			  Вы можаце загрузіць поўнафункцыянальную версію на нашай Download 
				старонцы 
				Больш падрабязная інфармацыя на старонцы прэзентацыі 
				UniChrom 
			 |